Цыганскі кароль
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

 - Пудзіла першы, гарлачагаловы, рызмананосны, цар белай рэпы, вялікіх і малых гуркоў, вераб'інае пасмешышча і вышэй за ўсё - дурань.

 І з размаху, як дзіця сеў задам на падлогу.

 - Дзень добры!

Гайдукі схапілі яго за рукі, але ён, упіраючыся, крычаў на ўсё горла:

 - Ізыдзіце, грэшнікі! Пакаянне накладу. Блукаеце самі, акі сабакі, шлях свой згубіўшы, пастыраў ганьбіце. Акі Елісей, мядзведзіц на вас напушчу, патрушчу вас аслінай сківіцай!

Елісея гайдукі спалохаліся. А чалавек шчасна спяваў, седзячы на ганку:

Як была я малада. Як была я нежна...

І адразу з гэтым, цалкам лагічна:

Хоць з мядзведзем у бярлог, Абы не ў бацькі......................

За гэтым відовішчам Міхал не заўважыў, што ў дзвярах ужо стаяў сам кароль, заспаны, азызлы, і моцна соп носам. На ім была кашуля да пупа, і на галаве срэбны абруч. Якуб нагадваў Апалона, калі богу было пад сорак год і ён густа зарос дрымучымі валасамі.

Ніводнай сівінкі ў патлах, нізкі лоб, шырокія грудзі, доўгія магутныя рукі, караткаватыя для тулава ногі, што моцна стаялі на зямлі. І твар гэты быў вельмі азызлы ў шчоках.

– Ты хто такі?

– Ізыдзі, сатана!
– раптам залямантаваў манах.
– Няўдобанасімы ты кураед, мясаед, яйкаед!

– Замаўчы, мітрапаліт, - сказаў кароль.
– Адцягніце яго куды ў адпаведнае сану месца.

Гайдукі падхапілі манаха і пацягнулі, але ён яшчэ некаторы час упіраўся, напінаўся і пры гэтым роў, пляваўся і вытвараў усякія іншыя дзеянні.

 - Ты хто такі?
– уладна спытаў Знамяроўскі.

І тут Яноўскі, нечакана для сябе, нізка пакланіўся і сказаў:

 - Паслом да цябе, вялікі кароль.

Знамяроўскі ані словам не выявіў здзіўлення.

– Ад каго?

– Ад роду Яноўскіх... Дзядзечка, гэта я , ваш пляменнік, сын вашай траюраднай сястры.

– Гм... яе звалі, здаецца, Ганнай?

– Алёнай, вялікі кароль.

 - Так-так, ну да, ну да. Каралі павінны мець добрую памяць, гэта іх дабрачыннасць. Ганна, Алёна - усё адзіна. Чаго ты тут?

– Здарылася жахлівае, вялікі гаспадар. Падступны замах на маетнасць і шляхецкі гонар вашай сястры. Ведаю, што кароль дапаможа, і звяртаюся да вашай літасці.

Знамяроўскаму такая сітуацыя, здаецца, спадабалася.

 - Што ж здарылася?.. Э-э... мой малады і неабазнаны друг.

Яноўскі ўпаў на адно калена. З гарачым благаннем у голасе кінуў:

 - Сусед наш, Ваўчанецкі, нечакана напаў на наш маёнтак. Мы спалі, у нас было толькі тры гайдукі, не як у вашай літасці. Ён выгнаў нас.

Знамяроўскі пагардліва ўсміхнуўся:

– Чаго ж вы пайшлі?

– У нас не было сілы. Ён спаіў сяброў нашых, і яны не абаранілі нас. Калі нас выгналі, я ўдарыў нахабнага драпежніка нажом.

– Ого, - пажвавеў Знамяроўскі, - мая кроў! Пазнаю! Тыгра! Добра, што нажом, а не сумленнай шабляй. Чаго ж ты просіш?

Яноўскі вырашыў прасіць больш. Тады, можа, дадуць хоць частку.

 - Да ног прыпадаю сваяку, якім ганарымся! Да ног каралеўскай крыві! Прашу пакараць захопніка, вярнуць Яноўшчыну. Пасля мы ў братнім падначаленні вашым хочам быць.

Знамяроўскі пачухаў патыліцу, паглядзеў на прыгожага юнака з падвітымі валасамі і буркнуў:

– Добра. Каралі павінны дапамагаць сваякам. Клікну цыганскае рушэнне, і калі будзе маё жаданне, магчыма, і ашчасліўлю цябе, мой бедны, але мужны сваяк. Толькі маёнтак твой... Прыпішаш яго назву да маіх тытулаў. Пажыві, пакуль тое, месяц-другі.

– Дзядзечка, вялікі кароль, - пачаў маліць "пасол", - мае бедныя бацькі памруць з гора.

– Ну!
– раптам грозна, але ціха сказаў Знамяроўскі.
– Ты робак [2] ля ног маіх. Жыві і прасякайся ўсведамленнем маёй велічы. А пасля паглядзім. І не лямантуй, падобна як шакал і стравус... Ад майго настрою залежыць свет, а ты хто?.. Адпачывай. Пазнаёмся з маім мітрапалітам. Ён годны чалавек і калісьці ахрысціць усіх тваіх язычнікаў. Уласна кажучы, маім дбаннем гэтыя карычневыя д'яблы ўжо ахрышчаны, але сапраўднае схіленне да веры дзядоў закладваецца, бо мітрапаліт мае частыя спатканні з зялёным зміем.

2

Чарвяк.

– Добра, - дрыжачым ад крыўды голасам сказаў Яноўскі.

Яму хацелася секануць шабляй гэтага вар'ята, але куды пойдзеш потым, што рабіць самотнаму і слабаму на гэтай грэшнай апалячанай беларускай зямлі?

А Знамяроўскі ўжо дабрадушна ўсміхнуўся:

 - Ну-ну. Можа, заўтра ў паход пойдзем, можа, годам пазней, а можа, і ўсё жыццё тут праседзіш, і я табе ў спадчыну каралеўства пакіну, бо я яшчэ ў дзяўкох. Мая свентая воля. Я - кароль. Хачу - плюю, хачу - голым шпацырую, вось, як цяпер.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win