1. каталог Private-Bookers
  2. Стихи и поэзия
  3. Книга "Жоўтая музыка"
Жоўтая музыка
Читать

Жоўтая музыка

Артымовіч Надзея

Стихи и поэзия

:

поэзия

.
2005 г.
Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных малюнкаў, абуджаючых унутраны зрок душы. Цяжка ды і немагчыма аналізаваць вершы гэтай паэткі. Кожны павінен зрабіць гэта сам. Яе вершы лепш чытаць самому, у адзіноце, пры адпаведнай музыцы і ў адмысловым інтэр’еры. І тады, забываючыся на штодзённасць, душа адкрываецца на паэзію, а сэрца ў стане ўхапіць хвалі. Калі так станецца, розум успрыме сэнс, і перад чытачом адкрыецца не тое, што глыбіня, а бездань творчасці і таленту Надзеі Артымовіч.
Жоўтая музыка
Артымовіч Надзея
Іслач 1991 я датыкаю старанных рукапісаў Уладзімера Караткевіча каліграфія папера атрамант я пішу старым бясколерным алоўкам у маіх шуфлядах хаос свету і чытаю "Імя ружы" Эко эрудыцыя класіфікацыя мрок і чалавек імя ружы значыць імя ружы
* * * расплываецца несапраўднасць твайго позірку чарнее твой дотык .................................. улятаю ў дзяцінства (які колер мае дзяцінства?) цень дзяцінства з голай малітвай так без адказу ісці ў лагодную несапраўдную прастору што называецца проста жыццём і невыразным фрагментам згубленай фатаграфіі
* * * паэт памірае смерць гэта сон...
* * * этыкі эстэтыкі эстэтызмы літаратура не вяртаюся да Гласкі не перажываю стаю гляджу усе адвярнуліся гэта стары фільм класіка
* * * насычанае паветра жар я насычаная у 1969 годзе глытаю ўсіх што адвярнуліся ад чалавека Гласко Гайфа насычанасць зялёны сентыменталізм ашалелыя статысты невыносная спякота бягу голая
* * * люблю геамэтрычныя фігуры акрэсленыя простымі простыя збудаваныя з кропак адбіваюцца ў люстры гладка і спакойна
* * * уваходзіш у краявід з відавочным дэфэктам гэта называеш домам пажоўклай кніжкай неабходнай рэпетыцыяй перад таямнічай вандроўкай – гэты краявід з невідочным дэфектам ёсць твой
* * * у Варшаву ляцелася ў голай непрытомнасці з мокрай незапісанай карткай там шукалася ценю для безабаронных прадчуванняў цяпер бачу асіметрычнасць сэрца і першага запаху
* * * усё менш разумею са свету усё менш разумею з парогаў я была сведкай ліцытацыі апошняга верша ананімнага аўтара ён паўдакладна рысаваў у чорныя раніцы парнаграфію шклянай душы ён быў брудны і чысты чысты як першы сакавіцкі луг
* * * час уцякае час працякае немагчымасці сплятаюцца ў вузел яшчэ выбіраю паўдакладныя фарбы яшчэ знайду крыніцу...
* * * і нічога не адбудзецца было ёсць будзеі нічога я не знайшла у кніжках марах жыцці каб памерці без слоў без музыкі у маўчанні як камень кідаю перадапошні гук гэта кепскі фон час
* * * банальнасць вечара гукі (анахранічная музыка) п’еш чорнае неба асцярожна распранаеш адлеглыя адрасы
* * * учарашні сон як стары чарнавік у якім гармонія слоў і чалавека і таму гэты сон-чарнавік-верш без загалоўка
* * * мы будзем вечна жыць мы будзем вечна сніць на мяжы блакітнай імглы і неба...
Беларускія паэты ў Бельску толькі ў Бельску можна піць гарбату сказаў малады паэт Эдзік Мазько толькі ў Бельску у маўчанні чытаюцца вершы сказала васільковая Данута Бічэль і ты пабачыш у кожнай птушкі твой твар сказаў Алесь Разанаў
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win