— Што з табою, браце мілы?Чаму хмуран ты не ў меру?Дзяцюк гэткі повен сілы!Як тут даць, здаецца, веру?Адной радасьці, вясельляБыць павінны поўны грудзі,Ты ж, як зьбіты, як з пахмельля…Ну, і людзі, што за людзі?А мо ёсьць на то прычына —Ўсё сваю прычыну мае:Ты дзяцюк, а вунь дзяўчына,Во адно ўжо і ўздыхае.Ну, ўздыхайце сабе самі,Рад і я вам падцінаці;Можа, траплю дзе часаміІ па сэрцу табе, браце.
II
— Пачну думу ад пачатку:Жыў я змалку ў вёсцы з краю;Мала помню родну хатку,А ўсё ж міла ўспамінаю.Быўшы дзіцем, быў рахманым,Бацькі, маці быў пацехай,Плач нядолі не быў знаным,Колькі гуляў, колькі сьмеху!Не заводзіў ні чым думак, —Трэба ў школу — ў чым тут стала?Сып, узяўшы кніжак клумак,Адно жаль — знаў іх замала.Першы год ганяў я ў поле:Умірае бацька, маці, —Вось і стала сьвету болейСіратою адной, браце.
III
— Ці вы знаеце, што значаСіратою быць на сьвеце?Хмарка плача, вецер плача,Як такога дзе прымеціць.Можа, скажаце таксама:Людзі літасьць над ім маюць;Не такая, людзі, крама,Ў якой людскасьць аглядаюць.Адным цягам год за годамШлі цярніста, шлі крывава,Зь мі моладасьць зь нягодай,Як асеньняя няслава.Не раз труд было заснуці;Сьвет хацеў бы ў жменю ўзяціІ, як вецьвем, страсануці…Так было мне цяжка, браце.
IV
— Як памерлі бацька, маці,З хаты выгналі за браму,Жыць прыйшлось доляй бадзяцкай,Няма што, пайшоў да пана.Далі там агрызак хлеба,Далі колькі марных грошы;Што, здаецца, болей трэба?Будзь слухмяны, будзь харошым!Здасца можа — добра гэтак,А дзе ж кут свой, а дзе воля?Панскі дом, страва, адзетакДушы, сэрца не здаволіць.Не быць выгнаным надзеяНе загосьце ў чужой хаце;Месяц сьвеціць, ды не грэе,Служба службаю, мой браце.
V
Скокам-бокам, напаўз горамНасьпеў годзік і дваццаты.Быў хлапцом — сказаць не сорам!Бач, пазвалі у салдаты.I пайшоў я — няма дуру —Паспытаць ваеннай кашы;I што скажаш? — прыйшоў з скурай,I там людзі, і там нашы.На муштроўку шоў у зьміру,Вайну ўзьнялі — туды глянуў;Праслужыў гадкоў чатырыI вярнуўся… куды? — к пану.Прынёс крыжык — памяць з бою,Ды яго ж я, о пракляцьце!Аплаціў адной рукою…Эх, каб ім… Падумай, браце!..
VI
— Аднарукі, аднарукі!Гэтак дома ўсе казалі,Многа меў нуды, дакукі,Яшчэ горай стала далей.Што рабіці, трэба жыці, —Стаў у двор за лесьніка я,А служыці, дык служыці,Мабыць, доля ужо такая.Вось з наказу раз пайшоў яВартаваць у лес павалы,Ноч была, на безгалоўеБура выла, лес ламала.I вось хвойка грук! I сукамНагу крыша, не паўстаці,Бура глушыць енк мой гукам.А там далей, эх, мой браце!..
VII
Што было, і сам не помню,Год пралежаў у бальніцы,На сьвет выйшаў, хто ж уломнюДасьць і хлеба, і вадзіцы.I паплёўся я з пакорайТуды, дзе такім дарога,Дзе адно сабрана гора, —Ў жабракі пайшоў з трывогай.Дзіўна вам, што часам з нудаўЗаглядаю у карчомку…Людзі, людзі! Іншым буду —Адчапіце мне хатомку.Вы — шчасьлівы, з доляй яснай —I то рады пагуляці,А я ж, я — жабрак няшчасны…Эх, не крыўдзь насьмешкай, браце.
VIII
— Глянь во з жалем — я калека,Аднарукі, аднаногі,Беспрытульнасьці апекаАцямніла ўсе дарогі.Дум гаротных колькі, колькі!Хто зьлічыць, апець іх можа?Каму ўцям чужыя болькі,Хто бядзе чужой паможа?Быў здароў, быў дуж і молад,Ніпачым саха, сякера,Што там значыў холад, голад,Крэпка сіла, крэпка вера!Дзе ж ты, вера, дзе ты, сіла?На каго мне наракаці?Эй, падмігівай, магіла!Ты ж не злуйся, мілы браце.