На небе зоры ўжо мігцяць,На полі срэбны снег іскрыцца;На бел-свет дзівы выпраўляцьПляцецца ночка-чараўніца. Глуш абнялася з цішыной I спавівае ўсё у чары, Паўзуць і сеюць шорах свой Старым парадкам цені-мары.Вылазе з цемры бледны звод,Глядзіць сліўнём на долы, горыI тут і там пускае ў ходСвае нямыя загаворы. I тут і тамка свой прыгон Распасцірае царства ночы; Салодкі сон, магільны сон Смяецца свету ўсяму ў вочы.
II
Заныла ўсё, замёрла ўсё, —Не спіць адвечнае замчышча:Там пачынаецца жыццёЎ агнёх старога папялішча. Іскрыстым, бліскатным святлом Заліты княжскія святліцы, Дружына вольная кругом Сталоў дубовых варушыцца.Золататканы абрусыЗ сталоў звісаюць дыванамі,На абрусах чысцей расыВіно красуецца каўшамі. Духі мінуўшчыны куццю На старасвецкі лад спраўляюць. Даўно бываламу жыццю Дары належныя складаюць.
III
На беласнежны на пасадУсходзе князь, усходзе княжна,За імі слуг пачэсны радСтаіць задумліва, суважна. Агні брыльянтаў, як зарніц, Зіяюць з княжацкай кароны, — Краса б'е з князеўных зраніц, Як бліск маланак развуглёны.Звярнулі вочы ўсе ў іх бок,Прымоўклі гоманы дружыны;Ўсіх званых зблізку і здалёкСаколім вокам князь акінуў. Бярэ коўш соладка віна, П'е за дружыну маладую, I княжна з князем п'е да дна; Князь гутарку павёў такую.
IV
«Адзін, адзін раз толькі ў годЗбірацца можам з ласкі року,Каб год іржавы карагодЗганяць з мінуўшчыны далёкай. Нас не кранулі косы змен: Царым мы ў дум жывых гэйнале, Хоць на падмурках гэтых сцен Другія наш пасад занялі.Багі другія верх бяруць,Суды вядуць над нашым краем,Свяцільні ж нашы не замруць,Што ў сэрцах вольных рассвятляем. Прашу паклікаці ганцоў I месца даці ім па чэсці: Ад нашых стоптаных капцоў Якія нам прыносяць весці?..»
V
Закончыў князь, махнуў рукой;Уходзяць тры ганцы ў святліцу,Ідуць суважнаю ступойI князю й княжне пакланіцца. А першы гэткі светлы быў, Як небам сланыя праменні: Ў руцэ меў светач, што на здзіў Усе усюды зводзіў цені.А быў другі і з ног і з рук,Як гром з жывымі перунамі:Ў руцэ меў стрэл жалезных пукI лук стальны меў за плячамі. А трэці быў і раб і цар, I слаб і дуж ва ўсякім дзеле, Як вечнасць, молад быў і стар; Меў гуслі — на грудзях віселі.
VI
I першы князю гэткі сказI княжне скажа міласцівай:«Я абышоў іх тройчы разI відзеў, што яшчэ ўсе жывы. А толькі ўсё той самы лад: З вачэй не зняты йшчэ павязкі, Ці йдуць уперад ці назад, Відны сляды цямрычнай ласкі.А як ішоў між іх з святлом,Яны пачулі, ах, пачулі:Сляпым замораныя сном,Худыя рукі ўвысь цягнулі. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце сонца наша нам! Нашто схавалі-расхапалі?»
VII
Другі за першым князю сказI княжне скажа міласцівай:«Я абышоў іх тройчы разI відзеў, што яны ўсе жывы. А топчуць толькі ўсе той след, Валочаць ёрмы за сабою; Ці ўбачыць корч, ці ўбачыць цвет, Адною жаляцца слязою.А як чапнуў стралой аб лук,Яны скрануліся ў прасонні,I столькі, столькі крэпкіх рукК маёй паціснулася броні. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце славу нашу нам! Нашто схавалі-расхапалі?»
VIII
I трэці князю гэткі сказI княжне скажа міласцівай:«Я абышоў іх тройчы разI відзеў, што яны ўсе жывы. А толькі торг усё ідзе Над іх душою патаптанай; Яны, як цені, ў грамадзе Маўчаць і йдуць на пір паганы.А як я ўдарыў па струне,Замітусіліся, як пчолы,I на гарэ і нізінеМне падавалі голас кволы. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце песню нашу намі Нашто схавалі-расхапалі?»